Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

16 Врс 2022

Рашэнне аб пачатку працэдуры прыёму Беларусі ў члены ШАС прынята на саміце ў Самаркандзе

Рашэнне аб пачатку працэдуры прыёму Беларусі ў члены ШАС прынята на саміце ў Самаркандзе

16 верасня, Самарканд /Кар. БЕЛТА/. Рашэнне аб пачатку працэдуры прыёму Беларусі ў члены Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва прынята на саміце ў Самаркандзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Адпаведны дакумент падпісаны па выніку пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў - членаў ШАС.

Беларусь з 2010 года з'яўляецца партнёрам па дыялогу, а з 2015 года - наглядальнікам у ШАС.

Прыняцце рашэння на саміце не азначае аўтаматычнага змянення статусу краіны. Згодна з Палажэннем аб прыёме новых членаў у ШАС ад 11 чэрвеня 2010 года дзяржава-заяўнік павінна далучыцца да дзеючых у ШАС міжнародных дагавораў (каля 40), унесці неабходныя змяненні ў нацыянальнае заканадаўства (Індыі і Пакістану для гэтага спатрэбілася каля двух гадоў, адпаведныя працэдуры праходзіць Іран).

Беларусь з 2010 года з'яўляецца партнёрам ШАС па дыялогу, а з 2015 года - наглядальнікам у арганізацыі. "У нас было дастаткова часу, каб супаставіць мэты і задачы арганізацыі з інтарэсамі сваёй дзяржавы, ацаніць напружаны і канструктыўны характар яе работы, а таксама пераканацца ва ўласных сілах і магчымасцях", - сказаў Прэзідэнт Беларусі ў сваім выступленні на саміце.

"Мы вельмі ўдзячны за аднагалосную падтрымку ў пытанні атрымання статусу паўнапраўнага члена", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, з улікам стратэгічна важнага геаграфічнага становішча Беларусь здольна арганічна дапоўніць структуру арганізацыі. "Можам прапанаваць свае транзітны, прамысловы, навуковы патэнцыял, вопыт міратворчай дзейнасці і шматбаковай дыпламатыі", - дадаў ён.

Усяго ж па выніках саміту прынята каля чатырох дзясяткаў дакументаў. Асноўны палітычны дакумент пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў ШАС ва Узбекістане - Самаркандская дэкларацыя. У ёй адлюстраваны кансалідаваныя пазіцыі краін арганізацыі па найбольш важных рэгіянальных і глабальных пытаннях, абазначаны сумесныя падыходы да далейшага ўдасканалення практычнага супрацоўніцтва, забеспячэння рэгіянальнай стабільнасці, бяспекі і ўстойлівага эканамічнага развіцця, узмацнення транспартнай узаемазвязанасці, а таксама паглыблення культурнага дыялогу.

Змястоўную частку пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў склалі такія важныя дакументы, як Комплексны план дзеянняў па рэалізацыі Дагавора аб доўгатэрміновым добрасуседстве, дружбе і супрацоўніцтве, Канцэпцыя супрацоўніцтва дзяржаў - членаў ШАС па развіцці ўзаемазвязанасці і стварэнні эфектыўных транспартных калідораў, Праграма стымулявання прамысловай кааперацыі, Палажэнне аб ганаровым званні "Пасол добрай волі ШАС" і іншыя.

Адным з важных блокаў пытанняў стала пашырэнне ШАС. Акрамя рашэння па Беларусі прыняты шэраг дакументаў адносна іншых краін, якія набываюць паўнапраўнае членства ў ШАС або статусы наглядальніка або партнёра па дыялогу.

Прынятыя на саміце дакументы таксама датычацца паступовага павелічэння долі нацыянальных валют ва ўзаемных разліках дзяржаў - членаў ШАС, пытанняў адукацыі, навукі і культуры, барацьбы з тэрарызмам, рэагавання на змяненне клімату, падтрымання бяспекі і стабільнасці міжнародных ланцужкоў вытворчасці і паставак, супрацоўніцтва ў сферах турызму, гандлю паслугамі, музейнай справы, каранціну раслін, выкарыстання аднаўляльных крыніц энергіі.

Шэраг дакументаў прысвечаны пытанням інфраструктурнага развіцця, стымуляванню прамысловай кааперацыі паміж дзелавымі коламі, развіццю лічбавай дасведчанасці, штучнага інтэлекту, партнёрства ў прафілактыцы і лячэнні інфекцыйных захворванняў, навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва, развіццю ўнутрырэгіянальнага гандлю, узаемадзеяння ў галіне "разумнай" сельскай гаспадаркі і ўкаранення аграінавацый.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі