12 жніўня, Масква /БЕЛТА - ТАСС/. "Расатам" гатовы выканаць патрабаванне Мінска замяніць корпус рэактара будуемай пры ўдзеле РФ Беларускай АЭС. Аб гэтым ТАСС паведамілі ў дзяржкарпарацыі.
"Мы выканаем гэта патрабаванне заказчыка, яно было для нас чаканым. Мы ўжо заяўлялі, што паставімся да такога рашэння з павагай, разумеючы, па якой прычыне яно можа быць прынята, таму што грамадская прымальнасць атамнай энергетыкі - не менш важны прыярытэт, чым яе бяспека, - сказалі ў "Расатаме". - Будзем абмяркоўваць з заказчыкам дэталі, звязаныя з яго рэалізацыяй".
Беларуская АЭС - праект па будаўніцтве атамнай электрастанцыі тыпу ВВЭР-1200, які рэалізуецца за 18 км ад Астраўца (Гродзенская вобласць). БелАЭС будзе складацца з двух энергаблокаў сумарнай магутнасцю да 2400 (2х1200) МВт.