Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

14 Стд 2022

Работнікі СМІ ўдастоены дзяржузнагарод і Падзякі Прэзідэнта Беларусі

Работнікі СМІ ўдастоены дзяржузнагарод і Падзякі Прэзідэнта Беларусі
Фота з архiва

14 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ і распараджэнне, у адпаведнасці з якімі работнікі СМІ ўдастоены медалёў і Падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

За вялікі асабісты ўклад у развіццё дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі і нацыянальнай журналістыкі медалём Францыска Скарыны адзначаны заслугі дырэктара дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання ЗАТ "Другі нацыянальны тэлеканал" Анатоля Занковіча, загадчыка аддзела рэжысёраў галоўнай дырэкцыі "Агенцтва тэлевізійных навін" Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Ільі Крэўчыка і спецыяльнага карэспандэнта рэдакцыі вяшчання на краіны СНД і Балтыі АНА "ТБ-Навіны" (RT) Канстанцін Прыдыбайла.

Восем работнікаў СМІ ўдастоены Падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за значны асабісты ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі, высокі прафесіяналізм, аб'ектыўнае і ўсебаковае асвятленне падзей грамадска-палітычнага і сацыяльна-культурнага жыцця краіны.

Падзяка Прэзідэнта аб'яўлена галоўнаму рэдактару студыі тэлебачання Нацыянальнага філіяла (прадстаўніцтва) Міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі "МІР" у Рэспубліцы Беларусь Андрэю Аляксеенку, аглядальніку палітычнаму аддзела палітычных аглядальнікаў галоўнай дырэкцыі "Агенцтва тэлевізійных навін" Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Яўгену Горыну, аглядальніку палітычнаму аддзела аглядальнікаў палітычных дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання ЗАТ "Другі нацыянальны тэлеканал" Ганне Пыж і загадчыцы аддзела палітычных аглядальнікаў дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне" Алёне Сыровай.

Акрамя таго, Падзякай Прэзідэнта адзначаны заслугі начальніка аддзела тэлеаператараў студыі тэлебачання Нацыянальнага філіяла (прадстаўніцтва) Міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі "МІР" у Рэспубліцы Беларусь Вадзіма Трусава, намесніка генеральнага прадзюсара - галоўнага дырэктара галоўнай дырэкцыі Першага нацыянальнага канала генеральнага прадзюсарскага цэнтра Беларускага радыё Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Максіма Угляніцы, аглядальніка палітычнага аддзела палітычных аглядальнікаў дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне" Ксеніі Худалей і дырэктара дырэкцыі інтэрнэт-вяшчання ЗАТ "Другі нацыянальны тэлеканал" Святланы Ціханавай.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі