5 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першае пасяджэнне рабочай групы "Усходняга партнёрства" па статыстыцы адбудзецца 5-6 мая ў Мінску. Мерапрыемства пройдзе ў Нацыянальным статыстычным камітэце, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Белстаце.
Рабочая група створана ў лістападзе 2014 года з мэтай садзейнічання эканамічнай інтэграцыі, у тым ліку шляхам прывядзення статыстычнай метадалогіі ў адпаведнасць са стандартамі Еўрасаюза на падставе эфектыўнага абмену вопытам і перадавымі практыкамі ў сферы яе распрацоўкі і выкарыстання.
На першым пасяджэнні плануецца абмеркаваць пытанні збліжэння нацыянальных стандартаў дзяржаў - удзельніц ініцыятывы "Усходняе партнёрства" са стандартамі Еўрапейскага саюза ў галіне статыстыкі дзелавой актыўнасці. У ім прымуць удзел прадстаўнікі Еўрапейскай камісіі, Еўрапейскай статыстычнай сістэмы, нацыянальных статыстычных службаў Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны, а таксама прадстаўнікі форуму грамадзянскай супольнасці.
Мерапрыемства арганізавана Статыстычнай службай Еўрасаюза пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскай камісіі.