15 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Уладзімір Макей правёў тэлефонную размову з першым намеснікам старшыні ўрада - міністрам замежных спраў Сербіі Івіцам Дачычам. Размова адбылася па ініцыятыве сербскага боку, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.
"Міністры з задавальненнем канстатавалі дружалюбны характар беларуска-сербскіх адносін, уключаючы супрацоўніцтва ў рамках міжнародных арганізацый", - адзначылі ў МЗС. Бакі абмеркавалі ход выканання дамоўленасцей, дасягнутых у час афіцыйнага візіту Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Сербію ў снежні 2019 года.
Кіраўнікі МЗС выказаліся на карысць далейшай актывізацыі двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Яны таксама абмяняліся меркаваннямі аб намаганнях міжнароднай супольнасці па барацьбе з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі.