Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

6 Снж 2024

Пуцін запрасіў Лукашэнку ў Маскву на юбілейныя ўрачыстасці з нагоды 80-годдзя Перамогі

Пуцін запрасіў Лукашэнку ў Маскву на юбілейныя ўрачыстасці з нагоды 80-годдзя Перамогі

6 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін запрасіў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку ў Маскву на юбілейныя ўрачыстасці з нагоды 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Аб гэтым ён заявіў у Мінску на пасяджэнні ВДС Саюзнай дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У будучым годзе мы адзначым 80-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Важна, што і ў Расіі, і ў Беларусі памятаюць і свята шануюць подзвіг нашых бацькаў і дзядоў, якія плячо ў плячо змагаліся супраць нацызму. І мы, безумоўна, прадоўжым рабіць усё, каб і будучыя пакаленні не забывалі аб тым, якой цаной удалося адстаяць мір і свабоду", - падкрэсліў расійскі лідар.

Ён запрасіў Аляксандра Лукашэнку наведаць юбілейныя ўрачыстасці ў Маскве 9 мая будучага года. "Запрасілі таксама воінскія разлікі з Беларусі прыняць удзел разам з расійскімі ваеннымі ў парадзе на Краснай плошчы", - паведаміў Уладзімір Пуцін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі