2 красавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін павіншаваў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Крамля.
У віншавальнай тэлеграме Уладзімір Пуцін падкрэсліў запатрабаванасць Саюзнай дзяржавы для расіян і беларусаў і высока ацаніў вынікі інтэграцыйнага супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай, гуманітарнай і іншых сферах, дасягнутыя больш як за дваццацігадовы перыяд.
Прэзідэнт Расіі таксама адзначыў, што набыты вопыт сумеснай работы дапамагае знаходзіць аптымальныя рашэнні любых, нават самых складаных пытанняў, садзейнічае далейшаму развіццю ўзаемавыгадных расійска-беларускіх сувязей.