12 красавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін узнагародзіў ордэнам Гагарына першага касманаўта суверэннай Беларусі Марыну Васілеўскую і расійскіх касманаўтаў Алега Навіцкага і Сяргея Пракоп'ева. Адпаведныя ўказы апублікаваны на расійскім афіцыйным партале прававой інфармацыі, паведамляе БЕЛТА.
Узнагарода прысуджана "за вялікі ўклад у развіццё пілатуемай касманаўтыкі і мужнасць, праяўленую пры ажыццяўленні працяглага касмічнага палёту на Міжнароднай касмічнай станцыі".