Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

30 Жнв 2024

Пуцін узнагародзіў Лукашэнку ордэнам Святога апостала Андрэя Першазванага

Пуцін узнагародзіў Лукашэнку ордэнам Святога апостала Андрэя Першазванага

30 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў указ "Аб узнагароджанні ордэнам Святога апостала Андрэя Першазванага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Старшыні Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы Лукашэнкі А.Р." Інфармацыя аб гэтым размешчана на афіцыйным сайце Крамля.

"За выдатныя заслугі ў развіцці адносін саюзніцтва і стратэгічнага партнёрства паміж Расійскай Федэрацыяй і Рэспублікай Беларусь, умацаванні дружалюбных сувязей паміж расійскім і беларускім народамі, а таксама за вялікі асабісты ўклад у стварэнне і эфектыўную дзейнасць Саюзнай дзяржавы ўзнагародзіць ордэнам Святога апостала Андрэя Першазванага Лукашэнку Аляксандра Рыгоравіча - Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Старшыню Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы", - гаворыцца ў тэксце ўказа.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі