Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

25 Лют 2016

Пуцін: У Расіі і Беларусі дастаткова ўнутраных рэзерваў для аднаўлення эканамічнага росту СД

25 лютага, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. У Расіі і Беларусі дастаткова ўнутраных рэзерваў для аднаўлення эканамічнага росту Саюзнай дзяржавы. Аб гэтым сёння заявіў Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"І ў Расіі, і ў Беларусі дастаткова ўнутраных рэзерваў, задзейнічаўшы якія, мы зможам аднавіць устойлівыя тэмпы эканамічнага развіцця Саюзнай дзяржавы, вярнуць узаемны гандаль на траекторыю ўстойлівага росту", - упэўнены Уладзімір Пуцін.

Прэзідэнт Расіі падкрэсліў, што менавіта на гэта павінна быць арыентавана і далейшая рэалізацыя прынятых у сакавіку 2015 года праграмных дакументаў. "Шэраг пазіцый адлюстраваны ў плане мерапрыемстваў па стварэнні ўмоў для гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і ў спісе прыярытэтных задач развіцця Саюзнай дзяржавы да 2017 года", - дадаў ён.

Важна сфакусіраваць эканамічныя ведамствы дзвюх краін на паляпшэнне дзелавога і інвестыцыйнага клімату і ў гэтых мэтах актывізаваць дзейнасць рабочай групы па макраэканамічнай каардынацыі, прапанаваў Уладзімір Пуцін. Акрамя таго, ён лічыць неабходным прадоўжыць практыку правядзення сумесных пасяджэнняў калегій міністэрстваў эканомікі. "Неабходна таксама нарошчваць шматпланавае галіновае ўзаемадзеянне, праводзіць больш узгодненую эканамічную палітыку", - сказаў Уладзімір Пуцін.

Паводле яго слоў, у час пасяджэння ВДС у вузкім складзе ў тым ліку была дасягнута дамоўленасць аб прадаўжэнні гарманізацыі нарматыўнага рэгулявання ў прамысловасці, валютна-фінансавай сферы, сектары паслуг.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі