31 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расія прызнае праведзеныя ў Беларусі прэзідэнцкія выбары легітымнымі, а Аляксандра Лукашэнку - іх пераможцам. Аб гэтым прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў у інтэрв'ю, якое трансліравалася ў эфіры праграмы "Вести в субботу" з Сяргеем Брылёвым на тэлеканале "Россия-1", паведамляе ТАСС.
"Мы зыходзім з таго, што выбары адбыліся. Я адразу гэта зрабіў, мы прызналі іх легітымнасць, і, як вы ведаеце, я павіншаваў Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнку з перамогай на гэтых выбарах", - сказаў Уладзімір Пуцін.
Прэзідэнт Расіі лічыць, што адмова прадстаўнікоў Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ прыехаць на выбары ў Беларусь дае падставу падазраваць, што пазіцыя Захаду адносна гэтага працэсу была загадзя падрыхтавана. "Беларускія ўлады запрасілі БДІПЧ АБСЕ прыняць удзел у кантролі над выбарамі. Чаго ж яны не прыехалі? Гэта адразу нас наводзіць на думку аб тым, што ўжо была, уласна кажучы, пазіцыя па выніках гэтых выбараў", - адзначыў ён.