11 лютага, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. У Крамлі пацвердзілі ўдзел прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна ў перагаворах "нармандскай чацвёркі" па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне, якія запланаваны сёння ў Мінску, паведамляе БЕЛТА.
"Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін сёння накіроўваецца з візітам у Мінск, дзе ён прыме ўдзел у перагаворах у "нармандскім фармаце", - паведаміла прэс-служба Крамля.