10 жніўня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін накіраваў Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку віншавальную тэлеграму ў сувязі з перамогай на прэзідэнцкіх выбарах, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Крамля.
"Разлічваю, што ваша дзяржаўная дзейнасць будзе садзейнічаць далейшаму развіццю ўзаемавыгадных расійска-беларускіх адносін ва ўсіх сферах, паглыбленню супрацоўніцтва ў рамках Саюзнай дзяржавы, нарошчванню інтэграцыйных працэсаў па лініі Еўразійскага эканамічнага саюза і СНД, а таксама ваенна-палітычных сувязей у Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы. Гэта, несумненна, адпавядае карэнным інтарэсам братэрскіх народаў Расіі і Беларусі", - гаворыцца ў віншаванні Уладзіміра Пуціна.