2 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пункт пропуску "Відзы" ("Твярачус") з 2 ліпеня стаў міжнародным пунктам пропуску. Гэта прадугледжана ўказам ад 22 красавіка 2020 года нумар 139, паведамілі БЕЛТА ў Дзяржаўным мытным камітэце.
"Разам з тым ад Літвы атрымана паведамленне аб тым, што з-за мерапрыемстваў, звязаных з надзвычайным становішчам дзяржаўнага ўзроўню, пункт пропуску "Твярачус" ("Відзы") застанецца закрытым для перасячэння граніцы да 24.00 16 ліпеня, калі ўрадам не будуць прыняты іншыя рашэнні", - адзначылі ў ДМК.
Інфармацыю аб даце пачатку фактычнага пропуску асоб, тавараў і транспартных сродкаў праз гэты пункт пропуску Дзяржаўны мытны камітэт размесціць дадаткова.