Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

23 Чэр 2020

Прыярытэтам у дасягненні МУР у Беларусі павінна стаць рэгіянальнае развіццё - Ісачанка

Прыярытэтам у дасягненні МУР у Беларусі павінна стаць рэгіянальнае развіццё - Ісачанка
Анатоль Ісачанка. Фота з архіва

23 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прыярытэтам у справе дасягнення МУР у Беларусі павінна стаць рэгіянальнае развіццё. Яго асноўнымі драйверамі стануць спецыялізацыя, комплекснасць, ініцыятыва і супрацоўніцтва. Аб гэтым сёння заявіў намеснік старшыні Савета Рэспублікі, нацыянальны каардынатар па дасягненні Мэт устойлівага развіцця Анатоль Ісачанка на пасяджэнні Савета па ўстойлівым развіцці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Члены Савета па ўстойлівым развіцці, прадстаўнікі парламенцкай і партнёрскай груп, міжнародныя партнёры ў рэжыме відэаканферэнцыі абмеркавалі работу, якая праводзіцца ў Беларусі па дасягненні МУР, намецілі план дзеянняў на 2020-2021 гады. Анатоль Ісачанка адзначыў, што ключавая ўвага ўдзелена рабоце над праектам Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця Беларусі на перыяд да 2035 года. "Яна стане фундаментальнай базай для падрыхтоўкі стратэгіі, праграм і планаў развіцця галін і рэгіёнаў. Менавіта работа па рэгіянальным развіцці павінна стаць прыярытэтам, а яе асноўнымі драйверамі будуць выступаць спецыялізацыя, комплекснасць, ініцыятыва і супрацоўніцтва. Неабходна актывізаваць дзейнасць рэгіянальных груп, у тым ліку па распрацоўцы планаў і стратэгій рэгіянальнага развіцця. У іх аснове будзе стварэнне аднолькавых магчымасцей для жыцця насельніцтва незалежна ад рэгіёна краіны і месца пражывання", - сказаў віцэ-спікер. Анатоль Ісачанка папрасіў прадстаўнікоў усіх рэгіёнаў унесці канкрэтныя прапановы ў план работы Савета па ўстойлівым развіцці на 2021 год.

Нацыянальны каардынатар заклікаў актывізаваць намаганні па забеспячэнні інфармавання грамадскасці па МУР. Ён расказаў, што для папулярызацыі Мэт распрацоўваецца новы відэаролік. У бліжэйшы час яго запусцяць на тэлеканалах. Акрамя таго, у распрацоўцы знаходзіцца серыя тэматычных білбордаў.

Анатоль Ісачанка канстатаваў, што эпідэміялагічная сітуацыя ўнесла карэктывы ў работу па дасягненні МУР. У існуючых умовах увага была сфакусіравана на ўзаемадзеянні з міжнароднымі партнёрамі па прыцягненні дадатковай падтрымкі для барацьбы з COVID-19. Частка сродкаў праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі была накіравана на куплю медыцынскіх вырабаў. Ён падзякаваў партнёрам за падпісанне новага праекта па падтрымцы функцыянавання архітэктуры кіравання працэсам дасягнення МУР. Гэта дасць магчымасць актывізаваць работу ў другім паўгоддзі, не збаўляючы набраных тэмпаў.

Віцэ-спікер нагадаў, што ў краіне створаны эфектыўна дзеючы механізм для дасягнення МУР - нацыянальная архітэктура кіравання. У яе склад уключаны парламенцкая і партнёрская групы для рэалізацыі комплекснага падыходу, удзелу ўсіх зацікаўленых. У парламенцкую групу ўваходзяць члены Савета Рэспублікі, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Дзейнасць савета стварае платформу для абмену думкамі і абмеркавання вынікаў. Яна ўключае ў сябе чатыры асноўныя напрамкі: эканамічны, сацыяльны, экалагічны, а таксама маніторынг і ацэнку дзейнасці па дасягненні МУР.

Вынікам сумеснай работы стала тое, што сёння Беларусь займае лідзіруючыя пазіцыі па дзейнасці на нацыянальным узроўні па выкананні Парадку дня-2030. У 2019 годзе ў рэйтынгу індэкса дасягнення глабальных Мэт і ўстойлівага развіцця краіна заняла 23-е месца сярод 162 дзяржаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі