20 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Баляслаў Пірштук узначаліць беларускую дэлегацыю на зімовым пасяджэнні Парламенцкай асамблеі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (ПА АБСЕ). Інфармацыя аб гэтым размешчана на сайце Палаты прадстаўнікоў, паведамляе БЕЛТА.
Зімовая сесія ПА АБСЕ пройдзе ў Вене (Аўстрыя) 23-24 лютага. Мяркуецца, што парламентарыі з краін - членаў АБСЕ будуць абмяркоўваць пытанні палітыкі, бяспекі, эканомікі, навакольнага асяроддзя і правоў чалавека.
Як паведамлялася, летняя сесія ПА АБСЕ пройдзе ў Мінску 5-9 ліпеня і будзе прысвечана ўмацаванню ўзаемнага даверу і супрацоўніцтва ў імя міру і працвітання ў рэгіёне АБСЕ. Усяго на 26-й штогадовай сесіі чакаецца амаль 700 гасцей.