5 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Баляслаў Пірштук прымае ўдзел у чацвёртай сустрэчы спікераў парламентаў краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, якая праходзіць у Варшаве 4-5 чэрвеня. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.
На сустрэчы абмяркоўваюцца актуальныя пытанні міжнароднай бяспекі, барацьбы з тэрарызмам, захавання правоў чалавека, сацыяльна-эканамічнага развіцця, аховы навакольнага асяроддзя і іншыя, праінфармавалі ў прэс-службе.
Акрамя таго, у час візіту ў Польшчу Баляслаў Пірштук правядзе двухбаковыя сустрэчы.