Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

26 Крс 2017

Прэзідэнты Беларусі і Украіны абмяркуюць шляхі паляпшэння сітуацыі ў пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС раёнах

26 красавіка, Ляскавічы /Кар. БЕЛТА/. Шляхі паляпшэння сітуацыі ў пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС раёнах абмяркуюць прэзідэнты Беларусі і Украіны сёння на перагаворах у рэзідэнцыі "Ляскавічы". Аб гэтым паведаміў кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, размаўляючы з жыхарамі аграгарадка Ляскавічы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Беларускі лідар адзначыў, што сітуацыя ў пацярпелых ад Чарнобыля раёнах паляпшаецца, хоць не абыходзіцца без складанасцей, цяжкасцей. Аляксандр Лукашэнка і Пётр Парашэнка на маючых адбыцца перагаворах будуць абмяркоўваць шляхі далейшага паляпшэння. "Будзем абмяркоўваць праблемы, каб жыццё было лепшым і для ўкраінцаў, і для беларусаў. Асабліва ў прыграніччы", - сказаў Прэзідэнт Беларусі.

Прэзідэнты азнаёміліся сёння са станам спраў і ў чарнобыльскай зоне. "Мы заклапочаны адным - як аднавіць жыццё ў гэтых раёнах", - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Лідары дзвюх краін пабывалі таксама на Чарнобыльскай АЭС, азнаёміліся, як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, "з той грандыёзнай работай, якая была ажыццёўлена ўкраінскай дзяржавай разам з партнёрамі". "Яны зрабілі ўсё, каб мінімізаваць страшныя наступствы чарнобыльскай катастрофы", - сказаў беларускі лідар.

Для народаў Беларусі і Украіны 26 красавіка, калі адзначаецца чарговая гадавіна аварыі на ЧАЭС, - "цяжкі, памятны дзень", падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Перад сустрэчай з жыхарамі аграгарадка лідары дзвюх краін наведалі Свята-Міхайлаўскі храм у Ляскавічах, дзе запалілі свечкі ў памяць аб ахвярах чарнобыльскай аварыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі