18 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Сербіі Таміслаў Нікаліч прыбыў 18 лістапада з афіцыйным візітам у Беларусь. Яго самалёт прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце Мінск, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Як паведамлялася, Таміслаў Нікаліч будзе знаходзіцца з афіцыйным візітам у Беларусі 18-20 лістапада.
Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Сербіі правядуць перагаворы ў вузкім і пашыраным складах. Лідары дзвюх краін падпішуць сумесную заяву.
Плануецца, што Аляксандр Лукашэнка і Таміслаў Нікаліч наведаюць будаўнічую пляцоўку эксперыментальнага шматфункцыянальнага комплексу "Мінск-Мір", дзе прымуць удзел у цырымоніі закладкі памятнай капсулы, што сімвалізуе пачатак яго будаўніцтва.
Чакаецца, што ў дні афіцыйнага візіту Таміслаў Нікаліч наведае ААТ "Мінскі трактарны завод", Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.