Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

21 Ліп 2015

Прэзідэнт Сербіі плануе наведаць з візітам Беларусь, але дакладная дата пакуль не вызначана

21 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Сербіі плануе наведаць з візітам у адказ Беларусь, але дакладная дата пакуль не вызначана. Аб гэтым сёння паведаміў журналістам першы намеснік прэм'ер-міністра - міністр замежных спраў Сербіі Івіца Дачыч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я цяпер не магу назваць дакладную дату. Візіт абавязкова адбудзецца. У нашых прэзідэнтаў вельмі добрыя адносіны. Але з-за шчыльнага графіка кіраўнікоў дзяржаў канкрэтная дата яшчэ не вызначана", - сказаў Івіца Дачыч.

У сваю чаргу міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей падкрэсліў, што Сербія з'яўляецца ключавым партнёрам Беларусі на Балканах. Акрамя таго, гэта адзіная краіна ў далёкім замежжы, з якой у Беларусі заключана пагадненне аб зоне свабоднага гандлю. "З моманту заключэння гэтага пагаднення ў 2009 годзе тавараабарот паміж нашымі краінамі павялічыўся ў 5 разоў. І сёння, нягледзячы на складаную эканамічную сітуацыю і зніжэнне нашага тавараабароту з некаторымі іншымі дзяржавамі, з Сербіяй тавараабарот у гэтым годзе вырас на 35 працэнтаў. Гэта гаворыць само за сябе", - сказаў міністр.

Паводле яго слоў, гэта не просты гандаль, а сур'ёзныя праекты, у тым ліку ў сферы прамысловай кааперацыі, якія ўжо рэалізуюцца. Таксама ёсць шэраг новых намечаных праектаў. "Перакананы, што ў нашага двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ёсць вялікае будучае і мы дасягнём той планкі тавараабароту ў памеры $500 млн, якую паставілі нашы прэзідэнты", - заявіў Уладзімір Макей.

Ён таксама дадаў, што ў ходзе праведзеных у Мінску перагавораў з Івіцам Дачычам бакі дамовіліся аб актывізацыі супрацоўніцтва ва ўсіх сферах і галінах.

Як паведамлялася, у чэрвені 2014 года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведаў Сербію з афіцыйным візітам. Па выніках перагавораў падпісаны пакет дакументаў аб пашырэнні супрацоўніцтва ў розных сферах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі