Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

15 Крс 2015

Прэзідэнт Індыі мае намер у бліжэйшы час наведаць Беларусь

15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Індыі Пранаб Мукерджы мае намер у бліжэйшы час наведаць Беларусь. Аб гэтым ён заявіў 15 красавіка, прымаючы міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага МЗС.

Прэзідэнт Індыі канстатаваў дружалюбны характар адносін з Беларуссю. "Адзначана наяўнасць вялікага патэнцыялу двухбаковага ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай сферы, адсутнасць нейкіх рознагалоссяў на міжнароднай арэне. Кіраўнік індыйскай дзяржавы пацвердзіў свой намер наведаць у бліжэйшы час Беларусь", - праінфармавалі ў прэс-службе МЗС.

Уладзімір Макей 14-15 красавіка наведаў з афіцыйным візітам Індыю на чале беларускай дэлегацыі. У яе склад увайшлі кіраўнікі ААТ "БелАЗ", "Мінскі трактарны завод", "Беларуская калійная кампанія".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі