Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

20 Май 2015

Прэзідэнт Індыі ў чэрвені плануе наведаць Беларусь з афіцыйным візітам

20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Індыі Пранаб Мукерджы ў чэрвені плануе наведаць з афіцыйным візітам Беларусь. Аб гэтым сёння ў Мінску на мерапрыемстве "Дзень Індыі" ў Міжнародным універсітэце "МІТСО" паведаміў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Індыі ў Беларусі Манодж Кумар Бхарці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў дыпламата, Беларусь і Індыя маюць неабходны патэнцыял, каб значна нарасціць цяперашні ўзровень тавараабароту, які складае каля $0,5 млрд. "Беларусь і Індыя добрыя гандлёвыя партнёры, мы зацікаўлены ў павышэнні ўзроўню эканамічнага супрацоўніцтва", - заявіў ён.

У якасці прыкладу ўзаемавыгаднага партнёрства Манодж Кумар Бхарці прывёў камерцыйны праект з удзелам індыйскай кампаніі па рэканструкцыі Гродзенскай ЦЭЦ-2, якая ўведзена ў строй летам 2013 года. Акрамя таго, Беларусь з'яўляецца адным з самых важных пастаўшчыкоў у Індыю калійных угнаенняў.

На сустрэчы са студэнтамі і выкладчыкамі МІТСО размова таксама ішла пра беларуска-індыйскае супрацоўніцтва ў адукацыі і культуры. Так, у ходзе маючага адбыцца візіту ў Беларусь Прэзідэнта Індыі прадугледжваецца заключыць дамоўленасці аб студэнцкіх абменах паміж універсітэтамі дзвюх краін. Што датычыцца сферы культуры, то ў гэтым напрамку дзейнічае шэраг праграм, якія садзейнічаюць культурнаму абмену.

Як паведамлялася, у красавіку 2015 года Індыю з афіцыйным візітам наведаў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, дзе ён правёў перагаворы з кіраўніцтвам буйных кампаній, зацікаўленых у развіцці супрацоўніцтва з Беларуссю. З улікам маштабных планаў кіраўніцтва Індыі развіваць горназдабыўную прамысловасць, сельскую гаспадарку і іншыя напрамкі асноўны акцэнт у перагворах быў зроблены на нарошчванні паставак вялікагрузных самазвалаў, беларускай сельскагаспадарчай і аўтамабільнай тэхнікі ў Індыю. Акрамя таго, абмеркаваны пытанні стварэння сумесных вытворчасцей аўтакампанентаў, прадуктаў харчавання.

Індыйскім фармацэўтычным кампаніям прапанавана пашырыць сваю прысутнасць у Беларусі для лакалізацыі вытворчасці імпартуемых з Індыі лякарстваў. Пры гэтым прымаўся пад увагу станоўчы вопыт рэалізацыі ў краіне трох праектаў па вытворчасці фармацэўтычнай прадукцыі.

Уладзімір Макей прапанаваў садзейнічанне МЗС для актывізацыі работы паміж беларускімі вытворцамі і прадстаўнікамі індыйскіх дзелавых колаў, каб у бліжэйшы час выйсці на падпісанне шэрага камерцыйных кантрактаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі