Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

14 Ліп 2015

Прэзідэнт Малдовы зробіць афіцыйны візіт у Беларусь 16-17 ліпеня

14 ліпеня, Кішынёў /Андрэй Гусін - БЕЛТА/. Прэзідэнт Малдовы Мікалай Цімофці зробіць афіцыйны візіт у Беларусь 16-17 ліпеня, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў адміністрацыі кіраўніка малдаўскай дзяржавы.

У Мінску запланаваны сустрэчы Прэзідэнта Малдовы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам у фармаце сам-насам і ў пашыраным складзе. Акрамя таго, Мікалай Цімофці сустрэнецца з прэм'ер-міністрам Беларусі Андрэем Кабяковым, старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаілам Мясніковічам і старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімірам Андрэйчанкам. Плануецца, што ў прысутнасці кіраўнікоў дзяржаў у Мінску будзе падпісаны пакет дакументаў па шэрагу напрамкаў беларуска-малдаўскага супрацоўніцтва.

У склад дэлегацыі Малдовы ўвойдуць таксама віцэ-прэм'ер, міністр эканомікі Стэфан Брыдэ, міністр сельскай гаспадаркі і харчовай прамысловасці Іон Сула, міністр транспарту і дарожнай інфраструктуры Васіль Ботнар, башкан (кіраўнік) Гагаузскай аўтаноміі Ірына Улах, віцэ-прэзідэнт Гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Дзідзіліка, віцэ-мэр муніцыпія Кішынёў Ністар Гразаву, старшыня Вышэйшай судовай платы Міхай Паалелунж і іншыя.

Прэзідэнт Беларусі зрабіў візіт у Малдову 24-25 верасня 2014 года. На праведзеных у Кішынёве перагаворах прэзідэнты Беларусі і Малдовы дамовіліся аб пашырэнні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі. Аляксандр Лукашэнка назваў перспектыўным супрацоўніцтва Беларусі з Малдовай у вытворчай кааперацыі для выхаду на рынкі трэціх краін і ЕС і нарошчвання двухбаковага тавараабароту. Ён звярнуў увагу, што ўжо цяпер рэалізуюцца праекты зборкі ў Малдове беларускай сельскагаспадарчай тэхнікі і тралейбусаў, на чарзе - зборка аўтобусаў.

Кіраўнік беларускай дзяржавы падкрэсліў тады, што беларускі бок гатовы забяспечыць патрэбнасці малдаўскіх партнёраў у машынабудаўнічай і нафтахімічнай прадукцыі, таварах лёгкай прамысловасці, будматэрыялах, бытавой тэхніцы, лекавых сродках і прадуктах харчавання. Акрамя таго, Беларусь зацікаўлена ў рэалізацыі праектаў развіцця дарожнай інфраструктуры і сельскай гаспадаркі Малдовы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі