Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

10 Врс 2024

Прэзідэнт Кыргызстана адным з прыярытэтаў супрацоўніцтва з Беларуссю назваў прамкааперацыю

Прэзідэнт Кыргызстана адным з прыярытэтаў супрацоўніцтва з Беларуссю назваў прамкааперацыю
Фота МЗС

10 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Кыргызстане Сяргей Малуноў 10 верасня ўручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Кыргызстана Садыру Жапараву. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Прэзідэнт Кыргызстана падкрэсліў, што пасол Беларусі з'яўляецца першым, хто ўручае даверчыя граматы ў новай рэзідэнцыі "Ынтымак ардо", што сімвалізуе высокі ўзровень адносін паміж дзвюма дзяржавамі.

Адным з прыярытэтных напрамкаў супрацоўніцтва Кыргызстана з Беларуссю Садыр Жапараў назваў прамысловую кааперацыю, адзначыўшы таксама неабходнасць пашырэння ўзаемадзеяння ў шэрагу іншых галін.

У сваю чаргу Сяргей Малуноў падкрэсліў гатоўнасць Беларусі да больш цеснага партнёрства з Кыргызстанам ва ўсіх сферах двухбаковага супрацоўніцтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі