Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

20 Чэр 2019

Прэзідэнт Грузіі Зурабішвілі прыбыла ў Беларусь

Прэзідэнт Грузіі Зурабішвілі прыбыла ў Беларусь

20 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Грузіі Саламэ Зурабішвілі 20 чэрвеня прыбыла ў Беларусь. У ліку іншых VIP-гасцей яна будзе прысутнічаць на цырымоніі адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў, паведамляе БЕЛТА.

Беларуска-грузінская дагаворная база ўключае больш за 60 дакументаў. Па выніках 2018 года тавараабарот склаў  $87,1 млн, экспарт - $64,7 млн, імпарт - $22,4 млн.

У Беларусі дзейнічаюць 19 прадпрыемстваў з грузінскім капіталам, у тым ліку 13 сумесных і 6 замежных. На тэрыторыі Грузіі працуюць больш за 20 прадстаўніцтваў, даччыных прадпрыемстваў, суб'ектаў тавараправоднай сеткі і дыстрыб'ютараў беларускіх прадпрыемстваў, рэалізуюцца кааперацыйныя праекты.

У каманду Грузіі на II Еўрапейскіх гульнях уваходзіць 61 спартсмен і 63 трэнеры. Грузінскія атлеты выступяць у такіх відах спорту, як барацьба, веславанне на байдарках і каноэ, веласіпедны спорт, гімнастыка, стральба з лука, бокс, самба.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі