Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

6 Врс 2023

Прэзідэнт Экватарыяльнай Гвінеі прыбыў з афіцыйным візітам у Беларусь

Прэзідэнт Экватарыяльнай Гвінеі прыбыў з афіцыйным візітам у Беларусь

6 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Экватарыяльная Гвінея Тэадора Абіянг Нгема Мбасога прыбыў з афіцыйным візітам у Рэспубліку Беларусь. У гэтыя хвіліны самалёт лідара Экватарыяльнай Гвінеі прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце Мінск, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара, праграма візіту чакаецца насычаная: афіцыйныя перагаворы, падпісанне двухбаковых дакументаў, наведванне прадпрыемстваў, азнаямленне з патэнцыялам беларускіх вытворцаў.

Цэнтральнай часткай візіту стануць перагаворы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. Афіцыйная сустрэча кіраўнікоў дзяржаў і перагаворы ў вузкім і пашыраным складах пройдуць у Палацы Незалежнасці. Па іх выніках плануецца падпісанне пакета двухбаковых дакументаў, накіраваных на развіццё адносін па шырокім спектры напрамкаў - ад эканомікі да гуманітарнай сферы.

Чакаецца, што ў час афіцыйнага візіту Тэадора Абіянг Нгема Мбасога таксама азнаёміцца з магчымасцямі прамысловага і аграрнага сектараў Беларусі.

Гэты візіт з'яўляецца прадаўжэннем курсу Беларусі на актывізацыю супрацоўніцтва з краінамі Афрыканскага кантынента і пацвярджае ўзаемную цікавасць, запатрабаванасць беларускай прадукцыі, вопыту і тэхналогій.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі