Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

11 Лют 2016

Прэзідэнт чакае ад Следчага камітэта Беларусі больш заканадаўчай ініцыятывы

11 лютага, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка чакае ад Следчага камітэта больш заканадаўчай ініцыятывы. Такое пажаданне кіраўнік дзяржавы выказаў сёння на пасяджэнні калегіі ведамства, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Закранаючы задачы і функцыі Следчага камітэта, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што да практычнага следства асаблівых прэтэнзій няма. Аднак арганізацыя астатняй работы вымушае жадаць лепшага. Прэзідэнт звярнуў увагу, што "перш за ўсё не відаць аналітычнай работы, кіраўніцкіх, заканадаўчых ініцыятыў". У той жа час Следчы камітэт мае дастатковы кадравы патэнцыял для гэтага, а таксама вялікі масіў інфармацыі па многіх напрамках жыццядзейнасці грамадства.

Аляксандр Лукашэнка лічыць таксама, што Следчы камітэт, нягледзячы на тое што фармальна ён не ўваходзіць у лік суб'ектаў прафілактыкі правапарушэнняў, не павінен пакідаць без увагі гэтыя пытанні. Тым больш што ў следчага ёсць такі моцны рычаг, як унясенне прадстаўлення аб устараненні прычын і ўмоў, якія садзейнічалі ўчыненню злачынства. Аднак толькі ўнясеннем прадстаўлення абмяжоўвацца не трэба, следчы павінен пракантраляваць, каб яно было выканана, адзначыў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі