9 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вядомыя дзеячы Дзяржаўнай Думы Федэральнага сходу Расіі ўдастоены дзяржаўных узнагарод. Адпаведны ўказ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 8 чэрвеня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Палітыкі ўзнагароджаны за значны асабісты ўклад ва ўмацаванне дружалюбных адносін і супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй, станаўленне Саюзнай дзяржавы, развіццё эканамічных, навукова-тэхнічных і культурных сувязей.
Ордэна Дружбы народаў удастоены кіраўнік фракцыі Камуністычнай партыі Расіі ў Дзярждуме Генадзь Зюганаў.
Першы намеснік старшыні Дзяржаўнай Думы Іван Мельнікаў і старшыня Камітэта Дзяржаўнай Думы па справах Садружнасці Незалежных Дзяржаў, еўразійскай інтэграцыі і сувязях з суайчыннікамі Леанід Слуцкі ўзнагароджаны ордэнам Пашаны.