26 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў ордэнам Дружбы народаў намесніка старшыні ўрада Расіі Аркадзя Дварковіча, прэм'ер-міністра Казахстана Карыма Масімава, першага намесніка старшыні ўрада Расіі Ігара Шувалава і старшыню праўлення акцыянернага таварыства "Фонд нацыянальнага дабрабыту "Самрук-Казына" Умірзака Шукеева. Адпаведны ўказ кіраўнік беларускай дзяржавы падпісаў 26 лютага, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Прэзідэнта.
Гэтым жа ўказам ордэнам Пашаны ўзнагароджаны старшыня Дзяржаўнай думы Федэральнага сходу Расіі Сяргей Нарышкін.
Такім чынам, адзначаны іх значны асабісты ўклад у падрыхтоўку дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе, развіццё і пашырэнне інтэграцыйных працэсаў, умацаванне эканамічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю, Расіяй і Казахстанам.