15 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні родным, блізкім і калегам Героя Сацыялістычнай Працы, народнага артыста СССР Аляксея Баталава ў сувязі з яго смерцю. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"З яго легендарным імем звязаны яркія і незабыўныя старонкі гісторыі савецкага і расійскага кінематографа. Фільмы з удзелам Аляксея Баталава па праву ўваходзяць у залаты фонд сучаснай культуры", - гаворыцца ў спачуванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што на беларускай зямлі гэтага вялікага акцёра ведалі і любілі як чалавека велізарнага таленту і цудоўнай душы, чыя творчая і педагагічная дзейнасць садзейнічала сцвярджэнню ў грамадстве маральных ідэалаў, умацаванню дружбы паміж брацкімі народамі.