27 снежня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў акцёра Жэрара Дэпардзьё з 70-годдзем, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
"Дзякуючы выдатным артыстычным здольнасцям Вы заваявалі сэрцы шматлікіх паклоннікаў як у Францыі, так і далёка за яе межамі, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Фільмы і спектаклі з Вашым удзелам з'яўляюцца класікай сусветнага кінематаграфічнага і тэатральнага мастацтва".
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі добра ведаюць акцёра і цэняць як майстра, глыбока захопленага сваёй справай. Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што яскравы талент і прафесіяналізм Жэрара Дэпардзьё яшчэ доўгія гады будуць запатрабаванымі, а творчая дзейнасць стане прыкладам для многіх пакаленняў.