24 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з 65-годдзем народнага артыста СССР Юрыя Башмета, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
У віншаванні гаворыцца, што артыст па праву ўваходзіць у лік самых яркіх музычных дзеячаў мастацтва сучаснасці.
"У Беларусі Вас ведаюць і цэняць яшчэ і як маэстра праслаўленага Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета - значнага культурнага праекта ў нашай краіне і на прасторы СНД", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.