21 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з днём нараджэння Мітрапаліта Філарэта, пачэснага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Многія гады Вы прысвяцілі ўмацаванню ў грамадстве высокіх ідэалаў, сапраўднага гуманізму і маральнасці, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Нястомна накіроўвалі свае сілы на захаванне міру і згоды ў нашай краіне, зацвярджэнне хрысціянскіх каштоўнасцей, адраджэнне і прымнажэнне праваслаўных традыцый".