9 лістапада, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Караля Камбоджы Нарадома Сіхамані і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў паступальнае развіццё ўзаемадзеяння паміж дзвюма краінамі ў гандлёва-эканамічнай, гуманітарнай і культурнай сферах. Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананасць, што сумеснымі намаганнямі ўдасца ў бліжэйшы час больш поўна рэалізаваць патэнцыял двухбаковага супрацоўніцтва.