12 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка аб'явіў Падзяку працаўнікам аграпрамысловага комплексу Гродзенскай вобласці і Гродзенскага раёна. Адпаведнае распараджэнне падпісаў Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Акрамя таго, Падзякі Прэзідэнта ўдастоены шэраг калектываў Магілёўскай, Гомельскай, Мінскай, Віцебскай, Брэсцкай і Гродзенскай абласцей.
У прыватнасці, за значны ўклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў Падзяка Прэзідэнта аб'яўлена сельскагаспадарчаму вытворчаму кааператыву "Калгас "Радзіма" Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці, камунальнаму сельскагаспадарчаму ўнітарнаму прадпрыемству "Саўгас-камбінат "Зара" Мазырскага раёна Гомельскай вобласці, таварыству з абмежаванай адказнасцю "Профітагра" Старадарожскага раёна Мінскай вобласці.
Падзякі Прэзідэнта ўдастоены таксама калектывы работнікаў ордэна Леніна сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва "Ларынаўка" Аршанскага раёна Віцебскай вобласці, адкрытага акцыянернага таварыства "Агра-сад "Рассвет" Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці, сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва імя І.П.Сянько Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці.