10 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Караля Бельгіі Філіпа з нагоды 25-годдзя ўстанаўлення беларуска-бельгійскіх дыпламатычных адносін. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"За чвэрць стагоддзя паміж дзвюма краінамі наладжаны плённыя сувязі ў галінах эканомікі, навукі, адукацыі, культуры, спорту", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт выказаў асаблівую ўдзячнасць бельгійскім сем'ям, якія кожны год прымаюць на аздараўленне дзяцей з рэгіёнаў, пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС.
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што дружалюбныя беларуска-бельгійскія адносіны будуць і ў далейшым пашырацца ў інтарэсах народаў дзвюх краін.
У сваю чаргу Кароль Бельгіі Філіп у віншаванні Прэзідэнту Беларусі адзначыў, што за мінулы перыяд абедзве дзяржавы паступальна развівалі супрацоўніцтва ў розных сферах, чым садзейнічалі паглыбленню ўзаемнага разумення.