27 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў прыбудзе сёння з афіцыйным візітам у Беларусь, паведамляе БЕЛТА.
Праграмай візіту, які прадоўжыцца па 28 лістапада, запланаваны перагаворы кіраўніка беларускай дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі і кіраўніка азербайджанскай дзяржавы ў вузкім і пашыраным складах, а таксама падпісанне міжнародных дакументаў.
Чакаецца, што Ільхам Аліеў ускладзе вянок да манумента Перамогі ў Мінску, наведае Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.