25 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў 27-28 лістапада наведае з афіцыйным візітам Беларусь, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Прэзідэнта Беларусі.
Запланаваны перагаворы кіраўніка беларускай дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі і кіраўніка азербайджанскай дзяржавы ў вузкім і пашыраным складах, а таксама падпісанне міжнародных дакументаў.
Чакаецца, што Ільхам Аліеў ускладзе вянок да манумента Перамогі ў Мінску, наведае Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.