15 жніўня, Ерэван /БЕЛТА - Арменпрэс/. Прэзідэнт Арменіі Армен Саркісян адклікаў з пасады пасла Арменіі ў Беларусі Алега Есаяна. Аб гэтым паведамілі ва ўпраўленні па інфармацыі і сувязях з грамадскасцю адміністрацыі прэзідэнта Арменіі.
Такое рашэнне было прынята па прапанове прэм'ер-міністра краіны Нікола Пашыняна.
Указам прэзідэнта Арменіі на пасаду пасла Арменіі ў Беларусі назначаны Армен Гевандзян.