14 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік выканаўчай улады Афганістана Абдула Абдула наведае Беларусь з афіцыйным візітам 15-17 жніўня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Савета Міністраў.
Абдула Абдула правядзе перагаворы з прэм'ер-міністрам Беларусі Андрэем Кабяковым у вузкім і пашыраным складах. Па выніках сустрэчы будуць падпісаны міжнародныя дакументы.
Прэм'ер-міністр Афганістана наведае шэраг прадпрыемстваў: МТЗ, МАЗ, ААТ "Амкадор", "БелОМА - ММЗ імя С. І. Вавілава". Таксама ён азнаёміцца з работай агракамбіната "Дзяржынскі".
Запланавана наведванне Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.