Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

13 Лют 2023

Правядзенне трох вучэнняў АДКБ запланавана ў Беларусі ў гэтым годзе

Правядзенне трох вучэнняў АДКБ запланавана ў Беларусі ў гэтым годзе

13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На тэрыторыі Беларусі ў гэтым годзе плануецца правядзенне трох вучэнняў АДКБ - "Узаемадзеянне", "Эшалон" і "Пошук". Аб гэтым паведаміў журналістам генеральны сакратар Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы Імангалі Тасмагамбетаў пасля сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле яго слоў, сустрэча з кіраўніком дзяржавы была змястоўнай і плённай, абмяркоўвалася шырокае кола актуальных пытанняў з акцэнтам на далейшую дзейнасць АДКБ. "Аляксандр Рыгоравіч звярнуў увагу на вельмі няпростыя пытанні дзейнасці нашай арганізацыі. Перш за ўсё падкрэсліў асаблівую важнасць умацавання саюзніцкага ўзаемадзеяння і салідарнасці дзяржаў - членаў АДКБ у гэты няпросты час сістэмнага крызісу міжнародных адносін і знешніх пагроз", - сказаў генеральны сакратар. Ён падкрэсліў, што сістэма забеспячэння міжнароднага міру і бяспекі, якая склалася ў апошнія дзесяцігоддзі, знаходзіцца ў крызісе, што негатыўна ўплывае ў тым ліку на АДКБ. Па перыметры адказнасці і граніц АДКБ фарміруецца своеасаблівы пояс нестабільнасці, дуга канфліктаў ад паўднёвых рубяжоў дзяржаў АДКБ у Цэнтральнай Азіі праз Паўднёвы Каўказ непасрэдна да ўсходнееўрапейскага рэгіёна. "Таму Прэзідэнт Беларусі звярнуў увагу на неабходнасць далейшага развіцця комплексу антыкрызісных мерапрыемстваў, удасканаленне існуючых і стварэнне новых кампанентаў сістэмы крызіснага рэагавання", - расказаў Імангалі Тасмагамбетаў.

Генеральны сакратар падкрэсліў, што сур'ёзны шматфункцыянальны патэнцыял АДКБ дае магчымасць арганізацыі рэагаваць на шырокі спектр сучасных узрастаючых выклікаў і пагроз. "У мэтах умацавання існуючых магчымасцей у ваеннай сферы прадугледжаны практычныя крокі, якія перш за ўсё накіраваны на забеспячэнне баявой гатоўнасці калектыўных сіл арганізацыі. У сувязі з гэтым на тэрыторыі Беларусі ў гэтым годзе плануюцца тры вучэнні - "Узаемадзеянне", "Эшалон" і "Пошук", - праінфармаваў Імангалі Тасмагамбетаў.

Адным з важнейшых напрамкаў дзейнасці арганізацыі будзе таксама ўдасканаленне работы ў сферах процідзеяння тэрарызму і транснацыянальнай злачыннасці, незаконнаму абароту наркотыкаў, бескантрольнай міграцыі, а таксама ў сферы інфармацыйнага забеспячэння.

Паводле слоў генеральнага сакратара, прадоўжыцца супрацоўніцтва АДКБ з буйнымі рэгіянальнымі і міжнароднымі структурамі, у тым ліку ААН, СНД, ШАС, АБСЕ. "Наша мэта - забеспячэнне знешнепалітычнай падсветкі ўсіх магчымасцей арганізацыі і тых намаганняў, якія яна прыкладае для забеспячэння рэгіянальнай бяспекі, - растлумачыў ён. - На 77-й сесіі ААН патэнцыял АДКБ быў высока ацэнены прыняццем адпаведнай рэзалюцыі ААН і АДКБ".

Імангалі Тасмагамбетаў праінфармаваў Прэзідэнта Беларусі аб захадах, якія робяцца сакратарыятам па падключэнні калектыўных міратворчых сіл АДКБ да міратворчых аперацый ААН.

Па выніках сустрэчы кіраўнік беларускай дзяржавы зацвердзіў план мерапрыемстваў па рэалізацыі рашэнняў лістападаўскай (2022 года) сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ і выкананні прыярытэтных напрамкаў дзейнасці АДКБ у перыяд старшынства Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі