Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

21 Сак 2023

Правядзенне ІІ Гульняў краін СНД абмяркоўвалася на сустрэчы прэзідэнта НАК Беларусі з кіраўніком Калмыкіі

Правядзенне ІІ Гульняў краін СНД абмяркоўвалася на сустрэчы прэзідэнта НАК Беларусі з кіраўніком Калмыкіі
Бату Хасікаў і Віктар Лукашэнка. Фота НАК Беларусі

21 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску адбылася размова прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь Віктара Лукашэнкі з кіраўніком Рэспублікі Калмыкія, кіраўніком федэрацыі кікбоксінга Расіі Бату Хасікавым, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК.

Абмяркоўвалася пашырэнне ўзаемадзеяння і работа па правядзенні сумесных турніраў, трэніровачных збораў беларускіх і расійскіх атлетаў, а таксама супрацоўніцтва з міжнароднымі спартыўнымі арганізацыямі. Бату Хасікаў падзякаваў Віктару Лукашэнку за магчымасць азнаёміцца са спартыўным патэнцыялам нашай краіны і выказаў упэўненасць у далейшым плённым супрацоўніцтве, уключаючы выкарыстанне беларускага вопыту будаўніцтва спартыўных аб'ектаў.

Таксама бакі абмеркавалі ход падрыхтоўкі да правядзення ў Беларусі ІІ Гульняў краін СНД у жніўні 2023 года і ўдзел у іх расійскіх атлетаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі