17 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Працоўныя пенсіі ў Беларусі ў выніку пераразліку з 1 жніўня павялічацца ў сярэднім на 10 працэнтаў. Гэта прадугледжана ўказам нумар 278 "Аб павышэнні пенсій", які 17 ліпеня падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Дакумент прадугледжвае пераразлік працоўных пенсій з 1 жніўня 2018 года ў сувязі з ростам сярэдняй заработнай платы работнікаў у рэспубліцы шляхам карэкціроўкі фактычнага заработку пенсіянераў зыходзячы з сярэдняй заработнай платы работнікаў у рэспубліцы, прымененай пры папярэднім пераразліку пенсій.