26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прапрацоўваецца магчымасць правядзення парламенцкіх слуханняў па пытанні смяротнай кары ў Беларусі ў пачатку 2018 года, заявіў журналістам старшыня Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Андрэй Навумовіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы плануем у пачатку наступнага года выйсці на парламенцкія слуханні ў гэтым пытанні", - сказаў Андрэй Навумовіч.
"Каб выйсці на абмеркаванне гэтага пытання, трэба даволі значна прапрацаваць яго з новым дэпутацкім скліканнем. За гэты адрэзак часу я знайду магчымасць сустрэцца з кожным дэпутатам, перагаварыць, пачуць (пазіцыю). Каб дэпутаты ў сваіх акругах абмеркавалі гэта пытанне. Такая папярэдняя работа дасць магчымасць выйсці потым на парламенцкія слуханні", - адзначыў Андрэй Навумовіч. Паводле яго слоў, павінна быць праведзена ўзважаная, аналітычная работа.