31 жніўня, Варонеж /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Праграмы па развіцці беларуска-расійскай інтэграцыі могуць падпісаць на бліжэйшым саюзным Саўміне. Аб гэтым сказаў журналістам у час рабочай паездкі ў Варонеж пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"9 верасня ў Маскве сустрэнуцца прэзідэнты дзвюх краін Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін. Пасля гэтай сустрэчы на саюзным Саўміне могуць быць падпісаны праграмы па развіцці інтэграцыі", - сказаў Уладзімір Сямашка.
Ён дадаў, што пасяджэнне Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы можа прайсці ўжо 10 верасня.