Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

20 Лют 2015

Праграма дзейнасці ўрада на 2015 год зацверджана ў Беларусі

20 лютага, Мінск /Таццяна Грыгаровіч - БЕЛТА/. Праграма дзейнасці ўрада на 2015 год зацверджана ў Беларусі. Яна замацавана ў пастанове Савета Міністраў нумар 110 ад 18 лютага бягучага года, тэкст якой мае БЕЛТА.

Дакумент складаецца з сямі глаў. Праграма ахоплівае ўсе напрамкі дзейнасці ўрада. У кожным раздзеле пазначаюцца канкрэтныя мэты, задачы, механізмы рэалізацыі і адказныя выканаўцы. Асобныя раздзелы адведзены асноўным напрамкам рэгіянальнай палітыкі, захаванню і ўмацаванню чалавечага патэнцыялу, а таксама забеспячэнню эканамічнай бяспекі краіны.

Галоўнай мэтай дзейнасці ўрада на гэты год вызначана забеспячэнне макраэканамічнай і сацыяльнай стабільнасці ва ўмовах нарастання знешніх выклікаў і пагроз, якаснае завяршэнне бягучай пяцігодкі і стварэнне ўмоў для дынамічнага эканамічнага развіцця Беларусі ў 2016-2020 гадах і доўгатэрміновай перспектыве. У ліку важнейшых мэт - правядзенне эфектыўнай макраэканамічнай і грашова-крэдытнай палітыкі, мадэрнізацыя сістэмы дзяржаўнага рэгулявання эканомікай, развіццё канкурэнцыі, малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, нарошчванне і дыверсіфікацыя экспарту, паслядоўнае паглыбленне інтэграцыі ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза, распрацоўка праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця рэспублікі на 2016-2020 гады.

Урадам і Нацыянальным банкам падрыхтаваны сцэнарныя прагнозы развіцця эканомікі краіны на бягучы год у залежнасці ад цаны на нафту і дынамікі курса расійскага рубля, якія з'яўляюцца найбольш непрадказальнымі параметрамі, што ўплываюць на макраэканамічную сітуацыю ў Беларусі. Для кожнага са сцэнарыяў распрацаваны меры рэагавання і эканамічнай балансіроўкі.

Мерапрыемствы праграмы маюць характар прамога дзеяння і не патрабуюць распрацоўкі дадатковых планаў па іх рэалізацыі на ўзроўні ўрада.

У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам праграма павінна быць адобрана Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.Асноўныя напрамкі галіновай палітыкі ўрада Беларусі на 2015 год

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі