29 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Юрый Амбразевіч 29 лютага сустрэўся з выконваючым абавязкі Пастаяннага каардынатара ААН у Беларусі Эролам Ардучам. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.
Субяседнікі абмеркавалі стан і перспектывы супрацоўніцтва Беларусі і ААН.
Акрамя таго, былі закрануты пытанні рэалізацыі ў Беларусі праектнай дзейнасці ў галіне ўстойлівага развіцця па лініі ААН.