Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

1 Ліп 2016

Праект праграмы развіцця Беларусі на 2016-2020 гады плануецца ўнесці ў Саўмін да 1 жніўня

1 ліпеня, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Праект Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады плануецца ўнесці на разгляд Савета Міністраў да 1 жніўня. Аб гэтым сёння журналістам паведаміў першы намеснік міністра эканомікі Аляксандр Забароўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Аляксандра Забароўскага, падрыхтоўка праграмы знаходзіцца на фінішнай прамой. "Мы разлічваем да 1 жніўня ўнесці ва ўрад гэты дакумент. Самае галоўнае, што праграма будзе максімальна канкрэтнай", - падкрэсліў першы намеснік міністра. Дакумент будзе развіваць стратэгічныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця, якія абмяркоўваліся на пятым Усебеларускім народным сходзе.

Аляксандр Забароўскі расказаў, што ўсе пададзеныя ад дэлегатаў прапановы цяпер вельмі ўважліва адпрацоўваюцца.Навукова-даследчы эканамічны інстытут Мінэканомікі цесна працуе з рэдакцыйнай камісіяй Усебеларускага сходу, каб зрабіць праграму своеасаблівай дарожнай картай сацыяльна-эканамічнага развіцця з канкрэтнымі мэтамі. "Разлічваем, што вельмі многія агучаныя ініцыятывы будуць рэалізаваны ў бягучым годзе - пачатку наступнага года, каб мы ў 2017-м выходзілі на вызначаныя праграмай тэмпы эканамічнага росту", - адзначыў першы намеснік міністра.

Актуальныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця абмяркоўваюцца сёння ў Навукова-даследчым інстытуце Міністэрства эканомікі на круглым стале - канферэнцыі. На мерапрыемства запрошаны вучоныя, прадстаўнікі бізнесу, мясцовых органаў улады. На думку Аляксандра Забароўскага, іх адкрыты дыялог пасадзейнічае максімальна эфектыўнай дашліфоўцы праграмы развіцця краіны на пяцігодку.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі