Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

22 Чэр 2016

Праект дзяржпраграмы інавацыйнага развіцця на 2016-2020 гады павінен быць прадстаўлены Прэзідэнту да 1 ліпеня

23 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праект Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады павінен быць прадстаўлены Прэзідэнту Беларусі да 1 ліпеня 2016 года, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Адпаведнае даручэнне змешчана ў пратаколе даручэнняў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, дадзеных пры звароце з Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу.

У праграме інавацыйнага развіцця павінны быць вызначаны ключавыя падыходы, прыярытэтныя напрамкі, а таксама першачарговыя меры і інструменты для фарміравання эканомікі ведаў.

Акрамя таго, ураду даручана ўнесці на разгляд кіраўніка дзяржавы да 15 кастрычніка 2016 года прапановы аб пераразліку працоўных пенсій, а да 1 студзеня 2017 года - аб змяненні сістэмы аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый c улікам галіновай спецыфікі і вынікаў працы.

Пратакол даручэнняў таксама датычыцца забеспячэння ў 2016 годзе выкарыстання крэдытных рэсурсаў Кітайскай Народнай Рэспублікі на рэалізацыю камерцыйна эфектыўных праектаў, эфектыўнага і своечасовага асваення сродкаў па праектах з прыцягненнем рэсурсаў Сусветнага банка, прапрацоўкі пытанняў пазыкі сродкаў на міжнародных фінансавых рынках з выкарыстаннем замежных дэпазітарных распісак.

Ураду сумесна з Палатай прадстаўнікоў і Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу да 1 верасня 2016 года даручана правесці комплексны аналіз інвестыцыйнага заканадаўства і ўнесці прапановы аб яго магчымай карэкціроўцы і (або) сістэматызацыі ў мэтах забеспячэння яснасці, даступнасці і выключэння норм, якія перашкаджаюць прыцягненню інвестыцый, а разам з НАН Беларусі і іншымі зацікаўленымі ў 2016 годзе забяспечыць унясенне прапаноў па распрацоўцы і ўкараненні новых стандартаў якасці прадукцыі, што вырабляецца ў мэтах развіцця "зялёнай" індустрыі.

Нацыянальнаму банку сумесна з Саветам Міністраў да 15 ліпеня 2016 года даручана распрацаваць план мерапрыемстваў па дэдаларызацыі эканомікі, які ў тым ліку прадугледжвае эканамічна абгрунтаваныя меры па выключэнні выплаты ў замежнай валюце падаткаў, збораў, пошлін і іншых плацяжоў.

Ім таксама даручана забяспечыць у 2016 годзе правядзенне гібкай працэнтнай палітыкі, выкарыстанне прудэнцыяльных і іншых інструментаў для зніжэння ставак крэдытна-дэпазітнага рынку з улікам існуючых макраэканамічных умоў.

Пратакол змяшчае даручэнне Мінсельгасхарчу да 1 ліпеня 2016 года ўнесці прапановы па фінансавым аздараўленні і павышэнні эканамічнай эфектыўнасці арганізацый аграпрамысловага комплексу.

Міністэрства аховы здароўя сумесна з аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам у 2016-2020 гадах павінны забяспечыць рэалізацыю комплексу прафілактычных мер, накіраваных на ўмацаванне і захаванне здароўя насельніцтва, інфарматызацыю рабочых месц практыкуючых урачоў і стварэнне адзінай шматузроўневай сістэмы электроннай аховы здароўя, у тым ліку ўкараненне электроннай карткі пацыента і электроннага рэцэпта, а таксама развіццё тэлекамунікацыйнай сеткі і сродкаў тэлемедыцыны.

Пратакол змяшчае таксама шэраг даручэнняў, накіраваных на выпрацоўку комплексу мер па стымуляванні ўкаранення ў эканоміку краіны перадавых методык і сучасных міжнародных сістэм кіравання якасцю, па вывучэнні пытанняў, звязаных з забеспячэннем жылымі памяшканнямі маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў ветэранаў баявых дзеянняў у Афганістане, на выпрацоўку рэкамендацыі для кіраўнікоў арганізацый па актыўным прымяненні форм і метадаў маральнага і матэрыяльнага стымулявання работнікаў, якія вядуць здаровы лад жыцця, займаюцца фізічнай культурай і спортам.

Кантроль за выкананнем даручэнняў, што змешчаны ў пратаколе, ускладзены на Камітэт дзяржаўнага кантролю.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі