Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

5 Стд 2015

Праект дакумента аб далучэнні Беларусі да Канвенцыі па правах інвалідаў будзе ўнесены ў Саўмін у бліжэйшы час

5 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праект дакумента аб далучэнні Беларусі да Канвенцыі па правах інвалідаў будзе ўнесены ў Савет Міністраў у бліжэйшы час. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Аляксандр Румак, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Міністэрствам працы і сацабароны падрыхтаваны праект нарматыўна-прававога акта аб падпісанні Канвенцыі аб правах інвалідаў. Гэты праект праходзіць апошнія ўзгадненні, і ў бліжэйшы час ён будзе ўнесены ва ўстаноўленым парадку ва ўрад. Хачу запэўніць, што Беларусь рухаецца ў напрамку ратыфікацыі Канвенцыі аб правах інвалідаў", - сказаў Аляксандр Румак.

Гаворачы аб тэрмінах далучэння да Канвенцыі, намеснік міністра адзначыў: "Працэдура зацвярджэння нарматыўна-прававых актаў мае свой рэгламент, таму аб тэрмінах я не магу дакладна сказаць".

Аляксандр Румак таксама паведаміў, што ў Беларусі распрацоўваецца праект дзяржпраграмы сацыяльнай інтэграцыі інвалідаў і пажылых людзей на 2016-2020 гады. У прыватнасці, фарміруецца комплекс мерапрыемстваў для далейшага развіцця сістэмы сацабслугоўвання і забеспячэння даступнага асяроддзя для інвалідаў ва ўсіх сферах жыццядзейнасці. "Гэта датычыцца магчымасці наведваць спартыўныя і культурныя ўстановы, інфармацыйнай даступнасці (пашырэння вяшчання з субцітрамі)", - растлумачыў Аляксандр Румак.

Генеральная Асамблея ААН прыняла Канвенцыю аб правах інвалідаў у 2006 годзе. Мэта Канвенцыі заключаецца ў заахвочванні, абароне і забеспячэнні поўнага і аднолькавага ажыццяўлення інвалідамі ўсіх правоў чалавека і асноўных свабод, а таксама ў заахвочванні паважання іх пачуцця годнасці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі